Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОВД информирует

Дата: 23 марта 2020 в 14:00, Обновлено 25 марта 2020 в 15:23
245 просмотров

                               Калі да трагедыі заставаліся літаральна хвіліны…

Два ўзгаранні за адзін толькі дзень, 16 сакавіка, здарыліся ў Бярэзінскім раёне. Прычым яны вельмі падобныя па сваіх абставінах. Так, днем на лінію 101 патэлефанавала жанчына і паведаміла пра задымленне ва ўласным доме па вуліцы Ульянава ў Беразіно. Як высветлілася, пачыналі гарэць пасцельныя прыналежнасці на ложку, на якім спаў нецвярозы сын жанчыны, 50-гадовы мужчына. Дарэчы, і сама жанчына была ў нецвярозым стане. Ратавальнікі дапамаглі выйсці на вуліцу людзям і патушылі ложак. Вечарам таго ж дня ледзь не задыхнуўся ва ўласным доме 42-гадовы жыхар вескі Неганічы Паплаўскага сельсавета. Мужчына жыў адзін, часцяком выпіваў і меў звычку пакурыць у ложку. У доме, дарэчы, святло адсутнічала. Пасля чарговага застолля мужчына заснуў з цыгарэтай, ад якой пачала гарэць канапа. На яго шчасце, міма праходзіў сусед, Дайнэка Іван Фаміч, пенсіянер. Ен заўважыў нязвыклы агеньчык у заўсёды цемных вокнах, выклікаў скорую дапамогу і ратавальнікаў. Сам жа, не марудзячы, зайшоў у хату і выцягнуў на вуліцу гора-курца. Неўзабаве падаспелі пажарныя і медыкі, фельчар прывяла ў прытомнасць пагарэльца.

Абодва гэтыя выпадкі яскрава паказваюць, як людзі маглі за лічаныя хвіліны страціць свае адзінае жыцце. Праз некалькі хвілін знаходжання ў задымленым памяшканні чалавек атрымлівае смяротнае атручванне ўгарным газам, які ўтрымліваецца ў дыме. Калі задымленне шчыльнае, хопіць і некалькіх удыхаў. Ужыванне спіртнога становіцца адным з фактараў гібелі людзей не толькі на пажарах, але і на дарозе, на вадзе, пры іншых абставінах.

Не будзьце раўнадушнымі, дапамажыце чалавеку ў небяспечнай сітуацыі. Прыклад таму – рашучыя дзеянні Івана Фаміча Дайнэкі, дзякуючы якому застаўся жыць чалаевк. Пры пажары ці іншай надзвычайнай сітуацыі неадкладна званіце па тэлефоне 101 ці 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.