Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Некалькі хвілін неасцярожнасці – і бяда на парозе

Дата: 28 апреля 2020 в 17:14, Обновлено 7 мая 2020 в 12:15
275 просмотров

Некалькі хвілін неасцярожнасці – і бяда на парозе. На пажары ў Бярэзінскім раёне атрымалі апекі пенсіянеры

Бяда здарылася днем 27 красавіка ў весцы Костаўшчына Паплаўскага сельскага Савета. Пенсіянеры-дачнікі ў чарговы раз прыехалі з Мінску, каб правесці час удалечыні ад шумнага горада. На гэты раз такое звыклае дзеянне – растапліванне печкі – закончылася пажарам. Самі ж людзі ў спробах патушыць агонь атрымалі апекі: мужчына – 4 працэнты плошчы цела, яго жонка – сем працэнтаў. Зараз пацярпелыя знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні адной з бальніц сталіцы. Папярэдняя прычына пажару  – парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Па словах гаспадароў, дзверка печы зачынялася не шчыльна, побач стаяла крэсла. Хутчэй за ўсе, яно стала гарэць першым. Далей агонь пачаў імкліва распаўсюджвацца па хаце. Людзі, што былі занятыя гаспадарчымі справамі ў двары, спрабавалі самі справіцца з агнем…

Парушэннні правілаў эксплуатацыі печы – адна з асноўных прычын пажараў. Няспраўная дзверка печы, адсутнасць нязгаральнай асновы на падлозе ля топліўнай дзверкі, нагрувашчванне рэчаў на гарачай ляжанцы і многія іншыя парушэнні прыводзяць да ўзгаранняў. А перш за ўсе да вогненнай бяды вядуць няўважлівасць і неакуратнасць саміх людзей. Ратавальнікі нагадваюць: будзьце надзвычай уважлівымі пры абыходжанні з агнем!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.