Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Бяда заўжды ходзіць побач з неасцярожнасцю (Бярэзінскі раён)

Дата: 18 мая 2020 в 16:08
235 просмотров

Бяда заўжды ходзіць побач з неасцярожнасцю (Бярэзінскі раён)

С дзявятнаццаці пажараў у Бярэзінскім раёне ў гэтым годзе амаль палова – дзевяць здарэнняў – адбыліся з-за парушэння людзьмі правілаў эксплуатацыі печы. Так, шостага студзеня ў аграгарадку Лешніца гарэў хляўчук з-за няспраўнай печкі, 23 лютага – нежылы дом у весцы Журавок. Калі першы пажар здарыўся з-за недагляду саміх гаспадароў, то прычына другога – эксплуатацыя печы з расколінамі чужым чалавекам. Малады мужчына з мэтай пагрэцца патрапіў у чужы дом і распаліў там няспраўную печку, што і закончылася пажарам. 15 сакавіка з-за недастатковай супрацьпажарнай раздзелкі загарэўся дом у аграгарадку Капланцы. Нацярпеўся страху і жыхар вескі Гарэнічы, што прачнуўся 29 сакавіка ад паху дыму – на печы тлеў матрас. 12 красавіка з-за перанакалу ў Беразіно загарэлася лазня, людзі не пацярпелі. Вечарам 18 красавіка ў садовым таварыстве “Гурэшчына” згарэла лазня. Тут прычынай стала парушэнне гаспадарамі правілаў пабудовы печы: яе комін быў зроблены з так званай “сэндвіч-трубы”, што катэгарычна забараняецца для выкарыстання ў цеплаёмістых печах у лазнях, жылых дамах. А праз тыдзень ізноў у Капланцах з-за няправільных дзеянняў людзей пры карыстанні  печчу гарэла гаспадарчая пабудова.

Бяда здарылася днем 27 красавіка ў весцы Костаўшчына. Пенсіянеры-дачнікі ў чарговы раз прыехалі з Мінску, каб правесці час удалечыні ад шумнага горада. На гэты раз такое звыклае дзеянне – растапліванне печкі – закончылася пажарам. Самі ж людзі ў спробах патушыць агонь атрымалі апекі: мужчына – 4 працэнты плошчы цела, яго жонка – сем працэнтаў. Па словах гаспадароў, дзверка печы зачынялася не шчыльна, побач стаяла крэсла. Хутчэй за ўсе, яно стала гарэць першым. Людзі, што былі занятыя гаспадарчымі справамі ў двары, спрабавалі самі справіцца з агнем…

Парушэннні правілаў эксплуатацыі печы – адна з асноўных прычын пажараў. Няспраўная дзверка печы, адсутнасць нязгаральнай асновы на падлозе ля топліўнай дзверкі, нагрувашчванне рэчаў на гарачай ляжанцы і многія іншыя парушэнні прыводзяць да ўзгаранняў. Асобная размова – коміны печаў і катлоў атаплення. Такі надзвычай важны элемент печкі часцяком аказваецца недагледжаным, з расколінамі. Варта нагадаць, што выконвацца ён павінен з цэглы і штогод грунтоўна правярацца: неабходна тынкаваць і бяліць комін, пажадана адмаўляцца ад “сэндвіч-комінаў”: з цягам часу яны прагараюць і прыводзяць да пажару. Такіх узгаранняў адбываецца ў Бярэзінскім раёне 3-4 штогод.

Перш за ўсе да вогненнай бяды вядуць няўважлівасць і неакуратнасць саміх людзей. Ратавальнікі нагадваюць:  не адкладвайце рамонт печы! Пры любой надзвычайный сітуацыі неадкладна званіце па нумарах 101 ці 112. 

                               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.