Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

РОЧС информирует: Ад якой печкі варта чакаць бяды?

Дата: 22 декабря 2020 в 12:27, Обновлено 22 декабря 2020 в 15:53
134 просмотра

Ад якой печкі варта чакаць бяды?

Ад печкі з расколінамі, з неадрамантаванымі комінамі. А яшчэ – ад печкі на драўляным падмурку. Не здзіўляйцеся, такія яшчэ сустракаюцца. Эксплуатуюць яе часцей за ўсе састарэлыя грамадзяне, што не маюць сілы і дастатковых сродкаў для замены аджыўшай свой век канструкцыі…

Ноччу 18 снежня 78-гадовы мужчына прачнуўся ў сваёй хаце ў весцы Старая Марціянаўка Бярэзінскага раёна ад едкага паху дыму. Ён змог самастойна патушыць падлогу, што гарэла ля печы і частку драўлянага падмурка печкі. Гаспадар не ўтойвае, што тапіўся “на сумленне” – доўна і вялікай колькасцю дроў: у хаце было халодна. Ратавальнікаў пенсіянер не выклікаў… Мужчына адолеў агонь сваімі сіламі.

Нагадваем уладальнікам печаў: перанакал печы – адна з асноўных прычын пажараў у зімовы час. У халады тапіце печку лепей два разы невялікай колькасцю дроў. А што датычыцца печаў з драўляным падмуркам – пастарайцеся пазбавіцца ад небяспечнай канструкцыі і ўсталяваць у жыллі надзейныя печы з цырвонай цэглы, што стаяць на асобным незгаральным падмурку. Абавязкова купіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры пажары яго сігнал выратуе ваша жыцце! Беражыце сябе і пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

                                 Вольга Данэйка, iнспектар прапаганды Бярэзiнскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.