Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует

Дата: 28 июня 2021 в 18:14, Обновлено 30 июня 2021 в 18:15
144 просмотра

На пажары загінула жанчына

У мінулы чацвер днем бяда напаткала сям’ю з в.Альхоўка Бярэзінскага сельсавета: у агні загінула 55-гадовая жанчына, яе муж з апекамі знаходзіцца ў раённай бальніцы. Галоўнай версіяй здарэння на дадзены момант з’яўляецца неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём пры курэнні саміх гаспадароў домаўладання. Дарэчы, гэта ўжо трэці выпадак гібелі людзей у агні у гэтым годзе: 10 лютага ў Пагосце з-за парушэнняў норм бяспекі пры карыстанні электрасеткамі здарыўся пажар і загінулі дзве жанчыны.

Ратавальнікі нагадваюць: нядбайна кінуты недакурак здольны ператварыць у попел не толькі жыллё чалавека, але і яго жыццё.  Значна пагаршае сітуацыю ўжыванне спіртных напояў: часта бывае так так, што людзі падчас задымлення не могуць прачнуцца і гінуць у першую чаргу ад дзеяння чаднага дыму. Пазбаўцеся ад звычкі курыць у доме, пакідайце недакуркі толькі ў незгаральных банках.

Выкананне самых простых мер пажарнай бяспекі зберажэ ваш дом ад пажару: адрамантуйце печы, трымайце ў належным стане электрасеткі і электраабсталяванне, схавайце запалкі ад дзяцей. Пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.