Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Каб пазбегнуць трагедыі на вадзе…

Дата: 7 марта 2017 в 11:20
Автор: Кузина Е. Ю.
492 просмотра

Вясна актыўна ўступае ў свае правы, і цёплае надвор'е спрыяе інтэнсіўнаму раставанню лёду на вадаёмах. Як вынік – у Мінскай вобласці пачалі рэгістравацца выпадкі ратавання людзей з ледзянога плену. Каб не дапусціць трагедыі на вадаёмах Бярэзінскага раёна, службы ратавання актыўна інфармуюць насельніцтва аб забароне выхаду на лёд, які ўведзены з 1 сакавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці. Амаль штодня праводзяцца рэйды па ўлюбёных людзьмі месцах рыбнай лоўлі – ратавальнікі ўжо наведалі вядомы ўсім кар’ер, вадаёмы на тэрыторыі баз адпачынку раёна, азёры ў аг.Уша, аг.Поплавы і іншыя. Як правіла, людзі з разуменнем ставяцца да важнай інфармацыі і пакідаюць лёд. Не ўсе, як высветлілася, ведаюць пра забарону, і са здзіўленнем рэагуюць на новую інфармацыю - лёд, па іх словах, яшчэ досыць моцны. Але ж да пары-да часу…

Рэйды будуць працягвацца, бо іх асноўная мэта - папярэджанне бяды, зберажэнне жыцця людзей. Таксама ведайце, што за невыкананне патрабавання зацікаўленых служб пакінуць лед грамадзяне будуць несці адміністратыўную  адказнасць па ўсей строгасці закона.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.