Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Раённы этап конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка"

Дата: 3 мая 2017 в 09:49, Обновлено 6 мая 2017 в 11:15
Автор: Кузина Е. Ю.
852 просмотра

Прыемна, калі нашы дзеці з задавальненнем чытаюць творы класічнай літаратуры – і вершы, і прозу. Цікавасць да слова, да лепшых узораў беларускай літаратуры сёння павінна быць клопатам дарослых. Таму што чытанне – гэта развіццё асобы, спасціжэнне вопыту. Чытанне – гэта наогул канкурэнтаздольнасць у нашым вельмі бурным інфармацыйным свеце. У краіне выдаецца штогод вельмі шмат прыгожых, маляўнічых, аздобленых па-мастацкаму цудоўных кніг, і гэтыя кніжкі ёсць на паліцах кніжных крамаў. У 2017 годзе наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Вельмі хацелася б, каб чытанне набыло новы сэнс, каб дзецi звярнулі ўвагу на тое, як прыгожа гучыць наша мілагучная беларуская мова. Невыпадкова, рэспубліканскі творчы конкурс "Жывая класіка" праводзіцца пад дэвізам "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!". Конкурс "Жывая класіка" – свята жывога слова.

Пераможцы ва ўзроставай катэгорыі сярод пачатковых класаў:
Дыплом пераможцы: Міхалёў Уладзімір, вучань 3 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно», кіраўнік Міхалёва Надзея Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;
Лаўрэаты:

  • Жолудзева Марыя, вучанiца 4 класа ДУА «Пачатковая школа №1 г. Беразіно», кіраўнік Цэдрык Зоя Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў;
  • Падольскі Яўген, вучань 3 класа ДУА «Любушанскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», кіраўнік Цялюк Святлана Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў.

Пераможцы ва ўзроставай катэгорыі сярод вучняў 5-6 класаў:
Дыплом пераможцы: Гапеева Валерыя, вучанiца 5 класа ДУА «Бродецкi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», кіраўнік Бурымская Аксана Віктараўна;
Лаўрэаты:

  • Радзевіч Аліна, вучанiца 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно», кіраўнік Міхалёва Надзея Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;
  • Дзяхцяр Зарына, вучанiца 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Беразіно», кіраўнік Жукоўская Святлана Багджановна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Пераможцы ва ўзроставай катэгорыі сярод вучняў 7-8 класаў:
Дыплом пераможцы: Сакалоўскі Ілья, вучань 8 класа ДУА «Бярэзінская гімназія», кіраўнік Касцевiч Тамара Міхайлаўна, педагог-арганізатар;
Лаўрэаты:

  • Ганчарук Ірына, вучанiца 8 класа ДУА «Бярэзінская гімназія», кіраўнік Кастевiч Тамара Міхайлаўна, педагог-арганізатар;
  • Хрысцiянова Анастасія, вучанiца  8 класа ДУА «Любушанский вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», кіраўнік Яблонская Галіна Антонаўна.

Пераможцы ва ўзроставай катэгорыі сярод вучняў 9-10 класаў:
Дыплом пераможцы: Сакалоўскі Кірыл, вучань 9 класа ДУА «Бярэзінская гімназія», кіраўнік Касцевiч Тамара Міхайлаўна, педагог-арганізатар;
Лаўрэаты

  • Сямашка Паліна, вучанiца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно», кіраўнік Міхалёва Надзея Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;
  • Каплiй Мікіта, вучань 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Беразіно», кіраўнік Цітавец Ала Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

ФОТО

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.