Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Інтэлектуальныя гульні са школьнікамі прайшлі ў Беразіно

Дата: 1 декабря 2017 в 11:23
Автор: Кузина Е. Ю.
602 просмотра

Участие учащихся Государственного учреждения образования "Средняя школа №2 г.Березино" в интеллектуальных играх

УВАГА!

Месца дзеяння – Інтэлектуальны цэнтр аддзела адукацыі, спорта і турызму Бярэзінскага райвыканкама.

Дата дзеяння – 25 лістапада.

Мэта дзеяння – звярнуць увагу моладзі на небяспечнасць для жыцця звычкі пакурыць.

Вынік: выдатны!

У рамках трэцяга этапа акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” па ініцыятыве бярэзінскіх ратавальнікаў прайшлі інтэлектуальныя  гульні сярод падлеткаў. Клубы “разумнікаў” з усіх школ горада Беразіно сабраліся ў адной зале, каб “памерацца розумам”, а найперш – каб упэўніцца:  курэнне – звычка шкодная не толькі для здароўя і кашалька, але і для жыцця! Пачалося мерапрыества з выступлення клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”: актывісты клуба расказалі, як курэнне прыйшло да славян, прывялі несуцяшальныя лічбы статыстыкі пра шкоду курэння. Выступілі перад камандамі і заядлыя курцы-піраты, і нахабны Бранхіт, i доктар, і школьнікі, якія не ведалі, чым заняць сябе на перапынку.

Сама гульня складалася з трох блокаў: першы – “Медыабуквар” – для размінкі, другі – “Што? Дзе? Калі?” – самы складаны блок, пытанні тут патрабавалі лагічнасці мыслення, трэці – “Збяры слова” – змяшчаў заданні рознай ступені складанасці. Ва ўсіх этапах безумоўным пераможцам прызнаная каманда “3+4” з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”. Напрыканцы ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі, брашуры “Дапамога побач” і магніты “Небяспечнасць піратэхнікі”.

Безумоўна, інтэлектуальная гульня не ставіла мэтай вызначыць найлепшых з нашых разумнікаў. Галоўная задача – звярнуць увагу дзяцей на небяспеку, што нясе курэнне,  і падштурхнуць іх да рашэння: курэнню – не!

Источник

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.