Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Калі бензін замяняе смалякі… Узгаранне на Піянерскай вуліцы

Дата: 9 февраля 2018 в 13:57
Автор: Кузина Е. Ю.
486 просмотров

<font face="Times New Roman, serif">Вечарам 6 лютага ратавальнікі спяшаліся на пажар на вуліцу Піянерскую у Беразіно.</font><font face="Times New Roman, serif">Неасцярожнасць пры абыходжанн</font><font face="Times New Roman, serif">і </font><font face="Times New Roman, serif">з агнем </font><font face="Times New Roman, serif">у чарговы раз ледзь не прывяла да бяды. 57-гадовая жанчына, пэўны час прамарудзіўшыся ля печы з сырымі дровамі, вырашыла праблему простым, але надта небяспечным спосабам – з дапамогай бензіну… Бензін узгарэўся ў адно імгненне, а разам з ім – занавеска ля печы, ложак, драўляная перагародка. Сама жанчына трапіла ў бальніцу з апёкамі нагі 1-2 ступені. Узгаранне ліквідавана на пачатковай стадыі. Гэты выпадак павінен стаць урокам не толькі для віноўніцы здарэння, але і для ўсіх, хто робіць тое ж самае для растопкі печы. Выкарыстанне бензіну і іншых легкаўзгаральных вадкасцяў не па прызначэнні можа скончыцца не толькі пажарам, але і траўміраваннем ці гібеллю чалавека!</font>

<font face="Times New Roman, serif">Падчас праверкі жылля грамадзян ратавальнікі часта бачаць такую карціну: у кацельнай стаяць каністры з небяспечнымі вадкасцямі, а ў доме жывуць малыя дзеці… Паверце, калі дзіця хоць раз убачыць, як бацькі пляскаюць бензін у печку, рана ці позна паўторыць гэта дзеянне. Як страшна гэта скончыцца – разважнаму чалавеку тлумачыць не варта…</font>

<font face="Times New Roman, serif">Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС</font>

<font face="Times New Roman, serif"></font>

<font face="Times New Roman, serif"></font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.