Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: "Перастаньце паліць траву і забярыце ў дзяцей запалкі!"

Дата: 10 апреля 2019 в 10:07, Обновлено 29 апреля 2019 в 10:03
669 просмотров

Перастаньце паліць траву і забярыце ў дзяцей запалкі!

“Калі пажарны спіць – краіна багацее” – існуе вядомы жарт. Сапраўды, калі няма пажарным работы – значыць, няма і вогненнай бяды ў людзей, няма страт і гора. Але ж апошні тыдзень раённым ратавальнікам літаральна не прысесці з-за выездаў на ліквідацыю пажараў сухой расліннасці. 2 красавіка ўстаноўлены антырэкорд: пяць выездаў ажыццявілі пажарныя машыны, каб патушыць стыхію, што пачала буяць з-за людской неасцярожнасці. Так, у гэты дзень гарэў калгасны сад ААТ “Багушэвічы” ў весцы Высокая Гара и абочына непадалек ад саду. У весцы Прыбрэжнае гарэлі адразу тры ўчасткі сухастою, прычынай верагодней за ўсе сталі неабачліва кінутыя ля дарогі недакуркі. Таксама недакурак, кінуты ў сухую траву гаспадаром жылога дома ў Кукарава, прывеў да пажару. Сам мужчына ў гэты час мірна спаў і не бачыў, што робіцца ў двары… 3 красавіка – яшчэ два выезды. На гэты раз распаленыя і пакінутыя без нагляду кастры прывялі да пажару сухой травы ў весках Гарэнічы і Міраслаўка. А яшчэ адзін гаспадар на вуліцы Піянерскай у Беразіно развеў такі касцер на падворку, што слуп чорнага дыму было відаць людзям нават на вуліцы Марыі Рамановіч… А побач – ні вядра з вадой, ні лапаты, толькі сухая трава , дрэвы ды кусты… Пратакол і штраф цяпер прымусяць яго задумвацца пра выкананне ўсіх нескладаных мер бяспекі пры спальванні смецця. 6 красавіка антырэкорды “пабіты”: 11 выездаў…

Асобная гутарка – пра кантраль за дзіцячымі забавамі. 30 сакавіка ў весцы Новіны два шасцікласніка сваволілі з запалкамі, падпальваючы сухую траву. Калі агонь пачаў распаўсюджвацца, паспрабавалі затушыць яго самастойна. Не справіўшыся са стыхіяй, папрасілі дарослых вызваць ратавальнікаў. Не прайшло і трох гадзін – трывожны званок з вескі Галаўныя Ляды: хлопчык з Барысава, што гасціў у радні, падпальваў ля дарогі веткі, ад якіх пайшла гарэць сухая трава. Дзякуй Богу, у абодвух выпадках дзеці не пацярпелі. Вось толькі непрыемнасці зараз - бацькам і педагогам: накіраваныя пісьмы ва ўпраўленні па адукацыі Бярэзінскага і Барысаўскага раёнаў, камісіі па справах непаўналетніх.

У чарговы раз заклікаем людзей думаць, а потым браць у рукі запалкі. Не кідаць акуркі ў сухую траву. Кантраляваць, чым займаюцца дзеці. Спальваць смецце толькі па правілах! А лепей - пастарацца вывезці смецце з падворка. Выпальванне ж сухой расліннасці, траў на корані катэгарычна забараняецца. Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 11 грамадзян. Максімальны штраф, які ўжо прызначаны некалькім людзям – 10 базавых велічынь, а гэта 255 рублей. Вы павінны ведаць, што за выпальванне сухой травы штрафы могуць быць у памерах ад 10 да 40 БВ (да 1020 рублеў), а за спальванне смецця з парушэннямі існуючых норм бяспекі – да 30 БВ (да 765 рублеў).

Правілы ж спальвання смецця наступныя: у бязветранае надвор’е, на акапанай тэрыторыі, на адлегласці не менш 10 метраў ад будынкаў, пры наяўнасці вядра з вадой побач, пад пастаянным наглядам.  

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.