Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Арыгінальны ўрок беларускай літаратуры

Дата: 10 ноября 2015 в 15:03, Обновлено 13 ноября 2015 в 11:22
Автор: Кузина Е. Ю.
674 просмотра

9 лістапада 2015 г. у 10 “Б” класе прайшоў вельмі арыгінальны ўрок беларускай літаратуры. У госці да дзесяцікласнікаў завітала загадчыца Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі Круталевіч Т. М., якая вельмі ярка і эмацыянальна прэзентавала літаратурныя навінкі ад сучасных беларускіх аўтараў, цікавыя для чытачоў юнацкага ўзросту.

Перад вучнямі, як жывыя, паўсталі героі апавяданняў А. Бадака “Адзінокі васьмікласнік жадае пазнаеміцца” і У. Гаўрыловіча “Анелак мой, анелак…” Прысутным было прыемна пазнаеміцца з новымі, але вельмі зразумелымі ім вобразамі іх равесникаў, дакрануцца душой да іх імкненняў і праблем, адчуць іх перажыванні, іх боль і радасць. За кароткі час паспелі некаму паспачуваць, з нечага дабрадушна пасмяяліся, нечым абурыліся.

 Вучні сапраўды зацікавіліся гэтымі навінкамі. Яны былі ўдзячны, што іх запрасілі на такі цікавы ўрок.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.