Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Каб святы былі толькі ў радасць… (Бярэзінскі раён)

Дата: 1 июля 2020 в 15:08, Обновлено 2 июля 2020 в 23:36
227 просмотров

Каб святы былі толькі ў радасць… (Бярэзінскі раён)

Беларусь ужо жыве ў чаканні аднаго з важнейшых дзяржаўных святаў – Дня Рэспублікі. На гэтым тыдні будзем адпачываць тры дні, а гэта – падстава для напаміну пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Адзін з найлепшых адпачынкаў – на прыродзе. Часцей за ўсё ён прадугледжвае  распальванне вогнішча, прыгатаванне ежы, адпачынак на вадзе. Парады, якія трэба прыняць да ведама, дае першы намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Лагун:

  •  Па-першае, неабходна ўпэўніцца, ці не дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Такія забароны перыядычна ўводзяцца і адмяняюцца органамі лясной гаспадаркі ў залежнасці ад умоў надвор’я. Інфармацыю вам падкажа мабільны дадатак “Дапамога побач” ці сайт Міністэрства лясной гаспадаркі. Калі забароны няма, то ведайце: распальваць вогнішчы можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах для адпачынку. Правілы пажарнай бяспекі, якія можна знайсці ў інтэрнэце, падрабязна расказваць і пра выкарыстанне закрытых прыстасаванняў для прыгатавання ежы. Не лішнім будзе азнаёміцца з імі кожнаму “турысту”. Добра тушыце вогнішча вадой ці пяском, бо любая іскра можа прывесці да маштабнага ляснога пажару. Вадаём – выдатнае месца для адпачынку. Памятайце: не плавайце ў нецвярозым стане, не давайце нырца ў незнаёмых месцах, не заплывайце на надзіманых матрасах на значную адлегласць. Надзвычай важна пільна сачыць за гульнямі дзяцей на вадзе. Найлепш – быць у вадзе побач з дзецьмі, літаральна на адлегласці выцягнутай рукі. Што датычыцца мераў бяспекі ў жыллі, то яны таксама нескладаныя: не пакідайце малых  дзяцей без нагляду і прыбярыце з відных месцаў запалкі і запальніцы; сыходзячы з дому, выключайце электрапрыборы з разеткі, не перанакальвайце печы ў лазнях. Нават выкарыстанне свечак у доме пры неасцярожнасці можа прывесці да пажару. Я хачу скончыць свой каментар пажаданнем быць прыкладам бяспечных паводзін для сваіх дзяцей. З Днем незалежнасці! Вяселых і бяспечных вам выхадных!

Фота з архіву Бярэзінскага РАНС

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.