Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Калі дзеці без нагляду… Пажар у Беразіно

Дата: 27 июля 2020 в 22:26, Обновлено 28 июля 2020 в 15:29
161 просмотр

Калі дзеці без нагляду… Пажар у Беразіно

Вечарам 23 ліпеня ў Беразіно па завулку Чырвонаармейскім здарыўся пажар: у адным з жылых дамоў гарэла канапа, а віной таму стала свавольства з агнём дзяцей. Як высветлілася, з горада Круглае Магілеўскай вобласці ў госці да бабулі з дзядулей прывезлі  трох братоў пяці, сямі і дзевяці гадоў. Калі побач не было дарослых, малодшы хлопчык знайшоў у доме запалкі і падпаліў свечку, ад якой загарэлася канапа. Дарослыя на той момант займаліся гаспадарчымі справамі. Людзі не пацярпелі, пажарных выклікала сама бабуля дзяцей. Канапа згарэла, пакой у доме пашкоджаны агнем. Гэта ўжо трэці выпадак у нашым раёне, калі свавольства дзяцей прыводзіць да пажару.

Ратавальнікі нагадваюць: нельга выпускаць з поля зроку гульні малых дзяцей. Менавіта летам, калі ў дзяцей шмат вольнага часу, з імі адбываецца больш за ўсе няшчасных выпадкаў. Дзеці не павінны нават здагадвацца, дзе ў доме ляжаць запалкі. Надзейна схавайце таксама запальніцы, лекі, вострыя прадметы, гаручыя вадкасці.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.