Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Нам трэба пагаварыць, альбо Праблема, якой не павінны быць у высокатэхналагічным свеце

Дата: 30 октября 2020 в 15:37, Обновлено 30 октября 2020 в 15:39
146 просмотров

Нам трэба пагаварыць, альбо

Праблема, якой не павінны быць у высокатэхналагічным свеце

Глабальнае пацяпленне, вірусы і хваробы, дэпрэсіі, камп’ютарная залежнасць… Не самы аптымістычны пачатак для размовы з вамі, але ж і тэма, якую трэба раскрыць – надзвычай вострая. Якую з праблем сучаснасці вы паставілі б на “адны рэльсы” з пералічанымі? Любы работнік службы выратавання адкажа без прамаруджвання: гэта гібель людзей у агні з-за неасцярожнасці пры курэнні. Амаль паўтысячы чалавек штогод у Беларусі страчвае сваё бясцэннае жыццё ў агні, амаль 80 працэнтаў з іх напярэдадні курылі і ўжывалі алкаголь… Выпадкі гібелі цэлых сумніўных кампаній, што весела праводзілі час у кампаніі з алкаголем – мноства. А дзе алкоголь – там звычайна і цыгарэта…

У Бярэзінскім раёне ў  пачатку 2020 года агонь забраў жыццё мужчыны, інваліда другой групы. Ён загінуў 4 студзеня на пажары ў Беразіно. Неаднаразовыя візіты ратавальнікаў і парады не паліць у доме, навесці парадак у доме не дапамаглі: людзі ва ўзросце не жадаюць мяняць лад жыцця… А вось маладому чалавеку з вуліцы Перамогі райцэнтра пашанцавала больш: 17 ліпеня 2020 года дым з яго балкона своечасова заўважылі прахожыя, ратавальнікі паспелі вывесці з кватэры нецвярозага 23-гадовага гаспадара. “Я проста пакурыў на балконе”, - разгублена расказвае ён. Але ж куды дзелася цыгарэта – не памятае… А трапіла яна на канапу, што стаяла на балконе.

Мінулы год таксама адзначаны трагедыяй з-за нядбайнасці курцоў: 11 ліпеня 2019 года загінула пенсіянерка ў Беразіно. А літаральна за суткі да гэтага пры задымленні ў кватэры па вуліцы Перамогі ў Беразіно пажарныя выратавалі мужчыну. І зноў «віноўнік» - недакурак: яшчэ некалькі хвілін у пакоі з падпаленым матрасам - і яшчэ адно жыццё магла б згаснуць... А яшчэ ў траўні мінулага года з-за звычкі дарослых пакурыць гарэў дом у аграгарадку Дзмітравічы. Вынік пажару – страшэнны:  сур'ёзныя апёкі цела і органаў дыхання атрымаў 6-гадовы хлопчык-інвалід…  А чым апраўдаць любоў да курэння ў хаце жыхаркі Мінска, што пакінула недакурак у верандзе дачы, з-за чаго агонь літаральна за хвіліны знішчыў пабудову і забраў жыццё пенсіянеркі і яе 10-гадовага ўнука?.. Гэты пажар 2016 года у садовым таварыстве “Чырвоны Бераг” Бярэзінскага раёна памяюць дагэтуль многія бярэзінцы...

Як жа можа быць такое, што людзі гінуць у страшэнных вогненных пакутах у наш высокатэхналагічны век? Хто вінаваты? Алкаголь? Распушчанасць? Ці збег абставінаў? Найчасцей усе тры фактары. Паводзіны і згубныя звычкі курцоў ставяць пад пагрозу не толькі іх жыццё, але і падвяргаюць небяспецы блізкіх людзей…

Які ёсць выхад з сітуацыі? Цвердае “НЕ!” сяброўству спіртнога з тытунем. Асабіста цвердае “НЕ!” цыгарэце альбо важкі прынцып на ўсё жыцце: я не куру ў доме! Пакуль не адбудзецца рэвалюцыя ў мысленні кожнага асабістага чалавека, ніякія іншыя меры не дапамогуць.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце, што суседзі вядуць асацыяльны лад жыцця, у іх жыллі збіраюцца кампаніі і ўжываюць спіртное, паведаміце пра гэта ўчастковаму міліцыянту або ў пажарную службу. Устаноўлены кантроль за такімі людзьмі можа паўплываць на сітуацыю. Бачыце, што злачынна за ўласных дзяцей вядуць сябе бацькі – маецца на ўвазе курэнне і злоўжыванне спіртным – не закрывайце вочы, паведаміце ў школу. Нераўнадушша здольнае выратаваць ні ў чым не вінатаватых дзяцей.

Беражыце сябе, тэлефон службы ратавання – 101 альбо 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.