Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует:  Дзе неасцярожнасць, там і бяда

Дата: 4 января 2022 в 09:48
218 просмотров

 Дзе неасцярожнасць, там і бяда

У зімовы час колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца. Гараць дамы, лазні, гаспадарчыя пабудовы. Надзвычай часта прычынай узгарання становяцца няспраўныя печы альбо парушэнні людзьмі правілаў карыстання імі. Дакладней, неасцярожнасць і абыякавасць людзей могуць прывесці да пажару, значных матэрыяльных страт і нават чалавечым ахвярам. Да прыкладу. У мінулым 2021 годзе ў раёне адбыліся 28 пажараў, амаль палова з іх – 11 выпадкаў - адбыліся па вышэй названай прычыне. Найбольш тыповыя “карціны”, што бачаць ратавальнікі падчас абследвання жылля людзей, наступныя: печы з расколінамі, непатынкаваныя коміны, наяўнасць рэчаў на гарачых ляжанках, няспраўныя дзверцы печы, недастатковых памераў металічны ліст на падлозе ля топліўнай дзверкі. Усе прыведзеныя парушэнні здольныя прывесці да пажару.

Памятайце:

- у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць якія з'яўляюцца з часам расколіны;

- печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура - разделку;

- каб вуглі, што выпалі з печкі, не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўляным падлозе металічны ліст памерамі 50х70 см;

- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- не пакідайце адчыненымі топачныя дзверцы і топячы печ без нагляду, гэта прамы шлях да пажару;

- трымайце не менш як за паўтары метры ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

- попел і перагарэлае вуголле выкідвайце не бліжэй за 10 метраў ад будынкаў;

- не пакідайце без нагляду печку, што топіцца, і не дазваляйце дзецям самастойна іх распальваць.

          Памятайце пра тэлефоны службы ратавання: 101, 112

На фотаздымках вы можаце бачыць наступствы, што маюць месца быць з-за неасцярожнасці і абыякавасці людзей пры эксплуатацыі печаў.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.