Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Калі не вучаць уласныя памылкі, навучыць пакаранне рублём…

Дата: 21 апреля 2020 в 15:33
293 просмотра

Калі не вучаць уласныя памылкі, навучыць пакаранне рублём…

Два новыя выпадкі пажараў папоўнілі і без таго сумную статыстыку ўзгаранняў у раёне. Днем 15 красавіка ў весцы Журавок Пагосцкага сельсавета згарэў хляўчук. Цікава, што амаль два месяцы назад па гэтым жа адрасе згарэў дом, і ў абодвух пажарах вінаваты адзін чалавек, 25-гадовы жыхар суседняга Бялыніцкага раёна. Як высветлілася, мужчына перыядычна наведваецца ў Журавок да радні, і амаль кожны візіт заканчваецца пажарам. Калі ў лютым ён натапіў няспраўную печку, то зараз курыў у хляўчуку. А па словах вяскоўцаў, пэўны час таму гэты ж гора-госць падпальваў сухую расліннасць ля Жураўка. Раней выпісаны штраф і тлумачальная работа не ўпэўнілі мужчыну ў неабходнасці строга выконваць правілы пажарнай бяспекі. Зараз яго чакае больш суровае пакаранне.

Не абышлося без пажару і ў выхадныя дні: вечарам 18 красавіка ў садовым таварыстве “Гурэшчына” згарэла лазня. Тут прычынай стала парушэнне гаспадарамі правілаў пабудовы печы: яе комін быў зроблены з так званай “сэндвіч-трубы”, што катэгарычна забараняецца для выкарыстання ў цеплаёмістых печах у лазнях, жылых дамах. Справа ў тым, што такія коміны надзвычай хутка награваюцца, з часам іх сценкі могуць станчацца ці прагараць, і ў месцы сутыкнення коміну з драўлянымі канструкцыямі столі ці даху пачынаецца пажар. Па такім сцэнарыі развіваліся падзеі і ў “Гурэшчыне”. Людзі не пацярпелі, аднак панеслі значны матэрыяльны ўрон.

 Усім домаўладальнікам неадходна памятаць: самы надзейны комін – з чырвонай цэглы, з мінімальнай раздзелкай да драўляных канструкцый у 25 см. Штогод у нашым раёне адбываецца 3-4 пажары з-за “сэндвіч-комінаў”. Не палянуйцеся і пабудуйце надзейную і бяспечную печку па ўсіх правілах пажарнай бяспекі.

Вольга Данэйка, інспектар парпаганды Бярэзінскага РАНС

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.