Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Ученик нашей школы стал обладателем диплома областного этапа республиканского творческого конкурса "Живая классика"

Дата: 5 мая 2020 в 11:44, Обновлено 4 июня 2020 в 12:08
241 просмотр

У маі 2020 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы) дыплом ІІ ступені атрымаў Мікіта Сівец, вучань нашай установы адукацыі (кір. А.Я.Ждановіч), які прачытаў верш Уладзіміра Караткевіча “Мова”. 

Акрамя таго, удзел у абласным і раённым этапах конкурса прымалі іншыя вучні нашай установы. Гэта Радзевіч Аліна, Славашэўская Ганна, Анцыпава Дзіяна, Мядзведзева Ангеліна, Лапыцька Дар’я. Пакуль яны не атрымалі ўзнагароды. Аднак мы ўпэўнены, што іх творчыя пошукі абавязкова атрымаюць заслужанае прызнанне. 

ВІНШУЕМ дыпламанта!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.