Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Об участии в практикуме для учащихся "Школьный медиагид"

Дата: 27 апреля 2019 в 13:48, Обновлено 16 мая 2019 в 13:55
473 просмотра

Ці лёгка стаць журналістам?

Навіны, якія мы праглядаем з раніцы ў тэлефоне, газеты, што так добра чытаюцца за кубкам кавы, часопісы, напоўненыя цікавымі тэмамі, – усё гэта ствараецца цяжкай працай журналістаў. “І ў чым жа заключаецца гэта цяжкая праца?”– запытаюцца скептыкі. Прадумаць структуру артыкула, яе стыль, тое, як лепш паднесці матэрыял чытачу, якая інфармацыя будзе самай цікавай і многае іншае... Нягледзячы на ўсе складанасці, я хачу займацца журналістыкай. Менавіта для таго, каб даведацца пра нюансы прафесіі і атрымаць парады ад дасведчаных людзей, я разам са сваёй настаўніцай Надзеяй Сяргееўнай Міхалёвай наведала практыкум для вучняў “Школьны медыягід”, які прайшоў 27 сакавіка ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Першым экскурсаводам у час практыкума стаў прафесійны тэле - і радыёжурналіст Алег Лепяшанкоў. Дзякуючы яму мы даведаліся, з чаго лепш за ўсё пачынаць артыкул, якіх рамак прытрымлівацца і чым заінтрыгаваць чытача. На маю думку, самым запамінальным момантам у выступленні Алега Лепяшанкова было заданне для нас, будучых журналістаў, напісаць невялікую нататку. Некалькі вучняў, уключаючы і мяне, зачыталі сваю працу і атрымалі крытыку на яе.

Другім лектарам была рэдактар часопіса “Бярозка” Кацярына Захарэвіч. Яна распавяла аб адным з жанраў журналістыкі – інтэрв’ю. У працэсе лекцыі мы прыдумвалі пытанні для Стывена Кінга, параўноўвалі іх з пытаннямі для звычайных людзей, вучыліся цікавіцца чалавекам не толькі як прафесіяналам сваёй справы, але і як непаўторнай асобай з рознабаковымі інтарэсамі. Мы нават паспрабавалі ўзяць інтэрв’ю адзін у аднаго. А пасля разам з Кацярынай Захарэвіч разабралі свае памылкі і знайшлі ўдалыя моманты.

Гэта сустрэча была даволі важная для мяне. Я лічу, што вучню неабходна быць граматным не толькі ў школе, на ўроках, але і пры стварэнні “інтэрнэт-прадуктаў” (блогаў, сайтаў, акаунтаў у сацыяльных сетках, youtubе-каналаў).

“Школьны медыягід” адкрыў мне сакрэты стварэння “смачных” тэкстаў і даставіў масу незабыўных эмоцый для далейшай творчасці.

Аўтар: Лапцёнак Вікторыя, вучаніца 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 горада Беразіно”, карэспандэнт клуба “Юны журналіст” 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.