Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Березинский РОЧС информирует: Зноў пажар. На гэты раз у Брадцы. Ізноў з-за людской халатнасці…

Дата: 6 февраля 2020 в 16:55, Обновлено 6 февраля 2020 в 16:58
313 просмотров

Зноў пажар. На гэты раз у Брадцы. Ізноў з-за людской халатнасці…

Днем 5 лютага ў аграгарадку Брадзец гарэў хляўчук. І на гэты раз няўважлівасць чалавека, а дакладней яго халатнасць пры абыходжанні з агнем прывяла да ўзгарання. Як высветлілася, гаспадар меў звычку выносіць попел з дому і складваць яго літаральна ў метры ад хлеўчука. Прычым рабіў гэта, мабыць, на працягу доўгага часу – пра гэта сведчыць добрая гара попелу ля месца пажару. Хутчэй за ўсе, ва ўмовах ветранага надвор’я іскры ад попелу трапілі на драўляны хлеў і пачаў развівацца пажар.  Людзі не пацярпелі, агнем пашкоджаны дзве сельскагаспадарчыя пабудовы. Пажарныя з аварыйна-выратавальнага паста, што знаходзіцца ў аг.Брадзец, хутка ліквідавалі пажар. Далека не кожнаму сельскаму населенаму пункту так шаншуе: пажарныя пасты ў нашым раёне ёсць толькі ў Брадцы, Міхалёве, Любушанах і Мікулічах. Дарэчы, гэта ўжо другі падобны выпадак пажару: з-за занесеных у памяшканне  вугляў нядаўна гарэў хлеў у Беразіно. Памятайце: нават “бяскрыўдны” попел можа прывесці да ўзгарання! Складваць яго можна не бліжэй за 15 метраў ад драўляных пабудоў, абавязкова трэба праліваць вадой.

Пры пажары неадкладна званіце па тэлефоне 101 ці 112. Жадаем вам ніколі не трапіць у сітуацыю, каб завялося званіць пажарным. А для гэтага неабходна пільна выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.